Стихи на белорусском языке

Белорусский поэт Янка Купала: лирика, творчество, поэзия.

Маё цярпенне
Янка Купала
Маё цярпенне, мой крывавы боль –
Што значаць перад мукамі мільёнаў,
Дзе безнадзейны стогны родзяць стогны,
А слёзы грызуць вочы ўсім, як соль!

Хоць дух мой ўзносіцца пад неба столь, –
Як галавой аб мур, там б'е паклоны.
Але як мал мой гэты ўздых шалёны...
Мой крык перад малітвай свету – ноль!

Творчество, лирика, поэзия о природе, родине, жизни Якуба Коласа.

Зорка
Якуб Колас
Свеціць мне зорка з бяздонных глыбінь.
Вечнае неба таемна-прыгожа.
Есць нейкая сувязь, няспынная плынь,
Толькі ім назвы, імя не знаходжу.

Ласкава кажа мне зорка: спачынь!
Ах, мой вандроўнік, суцішся, нябожа!
Носіш ты ў сэрцы жальбу далячынь,
Атам журботны ў святым падарожжы.

Школьные стихотворения, творчество Петруся Бровки.

Ісці да мэты — ўстаць да ўсходу...
Петрусь Бровка
Ісці да мэты — ўстаць да ўсходу
I даць зямлю адчуць нагам,
Ды, крышачы сцяну нягоды,
Ісці насуперак вятрам.

Няхай палохаюць віхуры,
Ты не мяняй кірунак свой,
Бо нават птушкі супраць буры
Сядзяць наперад галавой.



Известный поэт Белоруссии - Максим Танк: лучшие стихи.

Восень
Максим Танк
Цяпер гасцей убачыш рэдка
I тыя, змораныя сном, —
A вераснёвай зорнай сеткай
Зацягнена у тоні дно.
I пакідаць на вецер блага
Такую музыку без слоў,
Не пырснуць серабраных ягад
Пявучым у руках вяслом, —
Пакуль яшчэ паэты дома,
Турысты спяць да дзесяці,
Пакуль па выцвіўшых альбомах
Не удалося разнясці
Наднарачанскіх акварэляў,

Школьные стихи, творчество белорусского поэта Нила Гилевича.

Зноў на ўзлеску цвiтуць...
Нил Гилевич
Зноў на ўзлеску цвiтуць - дацвiтаюць арэшыны -
У жаўтлявых падвесках каткоў - завушнiц.
Дуб над iмi, усёй гэтай пушчы старэйшына,
Дрэмле ў думках аб блiзкай пары навальнiц.
Тут, у гушчы кустоў, у кудлатым ляшчэўнiку,
За даўжэзны свой век, кожным летам, як жнуць,
Колькi чуў ён дзiцячага гоману - шчэбету!..
I яшчэ, i яшчэ раз хацеў бы пачуць...

Школьные стихотворения советского белорусского поэта Василя Витки

Кругі
Василь Витка
Наканаваная мінута,
Нікога ты не абышла.
Над безданню ўзнялася крута
Твая няўмольная скала,

З якой і я зірнуць павінен,
Пачуўшы суджаны сігнал,
Калі на акіяне сінім
Падымецца дзевяты вал

I паласне ў нястрымным шале
Бязлітаснай маланкі меч,
I з хмарамі сальюцца хвалі,
I завіруе чорны смерч,